20 студзеня 2025, панядзелак, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малгажата Гасеўска: Лукашэнка павінен ведаць, што не ўцячэ ад пакарання

7
Малгажата Гасеўска: Лукашэнка павінен ведаць, што не ўцячэ ад пакарання
МАЛГАЖАТА ГАСЕЎСКА

Беларускім дыктатарам павінен заняцца суд у Гаазе.

"Беларускія палітычныя зняволеныя: выклік для ўсіх у Еўропе" — дыскусія з такой назвай прайшла 15 студзеня ў Брусэлі ў Еўрапейскім парламенце ў рамках форуму, прысвечанага Беларусі з удзелам дэпутатаў Еўрапейскага парламента, беларускіх палітыкаў і журналістаў.

Дыскусію, прысвечаную палітвязням і магчымым шляхам іх вызвалення, мадэравалі галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна, удзельнікамі былі дэпутаты Еўрапарламента Марціньш Стакіс і Малгажата Гасеўска, выканаўца абавязкаў старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Яўген Вільскі і прадстаўніца моладзевай фракцыі партыі «Разам» Валерыя Чыж.

Кіраўнік Дэлегацыі Еўрапейскага парламента ў сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска выказала прынцыповую пазіцыю:

- Мы павінны запатрабаваць далейшых жорсткіх санкцый супраць Лукашэнкі, ягоных памагатых і тых, хто мае дачыненне да насаджэння тэрору ў Беларусі. Але мы таксама павінны запатрабаваць санкцый супраць еўрапейскіх кампаній, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі. Вядома, прадстаўнікі гэтых краін і кампаній тлумачаць, што гэта працоўныя месцы і што яны падвышаюць узровень жыцця беларусаў, але напраўду гэта дае сродкі Лукашэнку для таго, каб працягваць тэрарызаваць народ. Быў прыклад нямецкай кампаніі, якая наймала на працу палітычных вязняў у Беларусі. Санкцыі павінны выкарыстоўвацца да рэжыму Лукашэнкі, але таксама і да кампаній, якія супрацоўнічаюць з гэтым рэжымам.

Мы таксама павінны дамагацца адпаведных дзеянняў ад міжнародных інстытутаў, у тым ліку Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, каб злачынцы ведалі, што іх дзеянні не застануцца беспакаранымі. Я поўная рашучасці дзейнічаць і запэўніваю вас, што не супакоюся. Я адкрытая для ўсіх вашых прапаноў, калі справа дойдзе да прадстаўлення ў Гаазе доказаў злачынстваў, да якіх маюць дачыненне Лукашэнка і ягоная сям'я, - сказала Малгажата Гасеўска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках