20 студзеня 2025, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам перакулілася маршрутка

1
Пад Менскам перакулілася маршрутка

Сярод пацярпелых - дзіця.

Аварыя адбылася ўчора а 10 раніцы на 3-м км аўтадарогі Н24956 «Пад'езд да г. п. Мачулішчы ад аўтамабільнай дарогі Р23 «Менск - Мікашэвічы».

- 34-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, затым Mercedes перакуліўся, - пракаментавалі здарэнне ў ДАІ.

Паведамляецца, што сем пасажыраў, у тым ліку 11-гадовае дзіця, дастаўленыя для абследавання ў медыцынскую ўстанову.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладняюць: у выніку ДТЗ пацярпелі сем чалавек, шэсць з якіх шпіталізаваныя. Усіх агледзелі спецыялісты чатырох брыгад хуткай медыцынскай дапамогі і накіравалі на шпіталізацыю ў Менскую абласную лякарню, Менскую абласную дзіцячую лякарню і шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі Менска. Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаны спалучаныя траўмы, пераломы, удары, ЧМТ.

Стала вядома, што паводле факту гэтага ДТЗ выяўлены парушэнні ў дзеяннях работніка дарожнай арганізацыі.

- Адцінак быў несвоечасова апрацаваны салянай сумессю. У дачыненні да супрацоўніка камунальнай службы складзены адміністрацыйны матэрыял паводле арт. 18.32 КоАП Рэспублікі Беларусь, вынесены штраф сумай 20 базавых адзінак, - паведамілі ва УУС Менскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках