Байдэн сустрэў Трампа ў Белым доме словамі: «Сардэчна запрашаем дадому»
2- 20.01.2025, 19:03
- 3,964
Трамп з жонкай прыбыў у Белы дом для традыцыйнага чаявання перад цырымоніяй інаўгурацыі.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з жонкай Мелані прыбыў у Белы дом для традыцыйнага чаявання перад цырымоніяй інаўгурацыі, паведаміў тэлеканал CNN.
Каля дзвярэй іх сустрэў былы кіраўнік амерыканскай адміністрацыі Джо Байдэн і яго жонка Джыл. На відэа гэтага не чуваць, але, паводле звестак CNN, Байдэн пры прывітанні сказаў Трампу: «Сардэчна запрашаем дадому».
Раней і абраны Трампам на пасаду віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс з жонкай Ушай прыехалі ў Белы дом, дзе іх прывітала Камала Гарыс і яе муж, якая пакіджаюць гэтую пасаду.