СМІ: Анчэлоці плануе датэрмінова пакінуць «Рэал»
1- 20.01.2025, 19:28
- 2,390

Італійскі трэнер падумвае аб працягу працы ў іншай краіне.
Карла Анчэлоці наважыў пакінуць мадрыдскі «Рэал» пасля заканчэння гэтага сезона, нягледзячы на тое, што яго кантракт будзе дзейнічаць яшчэ год, паведамляе радыёстанцыя Onda Cero.
Анчэлоці думае аб працы ў іншай краіне, але не ў Бразіліі, дзе яго хацелі прызначыць галоўным трэнерам нацыянальнай каманды.
Італіец працаваў у «Рэале» ў 2013-2015 гадах і вярнуўся ў клуб у 2021-м.
Усяго Анчэлоці перамог з мадрыдскім клубам у трох Лігах чэмпіёнаў і Суперкубку УЕФА, атрымаў па дзве перамогі ў чэмпіянаце, Кубку і Суперкубку Гішпаніі і на клубным чэмпіянаце свету.
Анчэлоці на чале «Рэала», хутчэй за ўсё, заменіць Хабі Алонса, які працуе ў леверкузэнскім «Баеры».