Трамп прынёс прысягу і стаў 47-м прэзідэнтам ЗША
16- 20.01.2025, 20:09
- 3,706
Для прывядзення да прысягі ён выкарыстаў Біблію Абрагама Лінкальна.
Дональд Трамп заступіў на пасаду 47-га прэзідэнта ЗША. Для прывядзення да прысягі ён выкарыстаў Біблію Абрагама Лінкальна, 16-га кіраўніка дзяржавы.
За некалькі хвілінаў да гэтага да прысягі прывялі віцэ-прэзідэнта Джэй Ды Вэнса.
Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў ратондзе Капітолія, на ёй прысутнічаюць папярэднік Трампа Джо Байдэн і былая віцэ-прэзідэнтка Камала Гарыс. Таксама на мерапрыемства прыбылі былыя прэзідэнты Барак Абама (2009–2017), Біл Клінтан (1993–2001), Джордж Буш-малодшы (2001–2009), экс-дзяржсакратарка Хілары Клінтан.