21 студзеня 2025, aўторак, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкеры, якія трапілі пад санкцыі, не могуць вывезці нафту з найбуйнейшага порта РФ на Далёкім Усходзе

Танкеры, якія трапілі пад санкцыі, не могуць вывезці нафту з найбуйнейшага порта РФ на Далёкім Усходзе

Маштабныя санкцыі ЗША парушылі экспартныя пастаўкі расейскай нафты.

У найбуйнейшым расейскім порце для адгрузкі сырой нафты назапасілася празмерная колькасць танкераў: адны не могуць прыняць груз, іншыя былі тэрмінова выкліканыя, каб замяніць тыя, што патрапілі пад санкцыі.

«Натоўп» танкераў у далёкаўсходнім порце Казьміно стаў яшчэ адным сведчаннем таго, як уведзеныя 10 студзеня маштабныя санкцыі ЗША парушылі экспартныя пастаўкі расейскай нафты, піша Bloomberg. Звычайна ў порце знаходзіцца некалькі караблёў, якія чакаюць пагрузкі, але цяпер каля Казьміно сабралася дзевяць нафтавых танкераў, што, паводле словаў трэйдараў і грузаадправіцеляў, якія сочаць за экспартам, прыкметна перавышае норму. Яшчэ 11 караблёў альбо набліжаюцца да порта, альбо нядаўна яго пакінулі.

У мінулым санкцыі ЗША наносілі цяжкі ўдар па танкерах, якія трапілі пад іх, дзясяткі перасталі вазіць расейскую нафту. Калі так будзе і ў выпадку з Казьміно (апошні раўнд захадаў быў накіраваны перш за ўсё супраць ціхаакіянскай і арктычнай частак расейскага ценевага флоту), то Маскве будзе складана знайсці дастатковую колькасць караблёў, мяркуюць трэйдары і прадстаўнікі суднаходных кампаній, якія будуць сачыць за экспартам з порта.

На іх думку, нястача караблёў можа запаволіць пагрузку і экспарт з Казьміно і ў канчатковым выніку прывесці да скарачэння вывазу далёкаўсходняй нафты (гэта перш за ўсё гатунак ESPO, а таксама Sokol). Штодня з порта выпраўлялася блізу 1 млн бараляў, якія амаль у поўным аб'ёме паступалі ў Кітай (і часам – трохі ў Індыю).

Стаўкі фрахту на маршруце ў Кітай ужо ўзляцелі больш як утрая ў першыя дні пасля санкцый, адлюстроўваючы нястачу караблёў і спробу трэйдараў як найхутчэй знайсці магутнасці на замену выбылым. Танкер Sai Baba, які не знаходзіцца пад санкцыямі і вывозіў раней нафту з заходніх расейскіх партоў, упершыню прыйшоў у Казьміно.

За тыдзень да 12 студзеня ў Казьміно было загружана шэсць танкераў, у папярэднія два тыдні – восем у кожны; больш загружалася толькі ў балтыйскім порце Прыморск, сведчаць сабраныя Bloomberg звесткі. «Транснафта» спадзявалася павялічыць перавалку ў Казьміно ў 2025 г. амаль на 8% у параўнанні з мінулым годам; пра гэта ў канцы снежня казаў яе старшыня кіравання Мікалай Токараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках