Пуцін абмеркаваў з Радай бяспекі РФ інаўгурацыю Трампа
8- 20.01.2025, 21:29
- 7,344
Дыктатар РФ правёў аператыўную нараду праз відэасувязь.
Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін абмеркаваў з расейскай Радай бяспекі інаўгурацыю абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.
Пуцін у панядзелак праз відэасувязь правёў аператыўную нараду з сталымі чальцамі Рады бяспекі РФ.
«Абмяркоўваліся пытанні міжнароднага парадку дня, у тым ліку сітуацыя на Блізкім Усходзе і вакол Украіны, перспектывы расейска-амерыканскіх стасункаў з будучай адміністрацыяй ЗША», – гаворыцца ў паведамленні.