21 студзеня 2025, aўторак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лідай зноў прадаюць лікёра-гарэлачны завод «Мажэйкава»

2
Пад Лідай зноў прадаюць лікёра-гарэлачны завод «Мажэйкава»

Гэта ўжо чацвёрты аўкцыён.

Лікёра-гарэлачны завод пад Лідай усё яшчэ шукае сваіх новых уладальнікаў, паведамляецца на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне».

Адпаведны лот будзе ўдзельнічаць у аўкцыёне 28 студзеня 2025 года.

Гэта ўжо чацвёрты аўкцыён. Цяпер кошт лота складае Br12 млн. У ліпені 2024-га завод спрабавалі прадаць на іншай аўкцыённай пляцоўцы за Br20,3 млн, да восені кошт павялічыўся да Br30 млн.

Цяпер вытворчасць лікёра-гарэлачнага завода «Мажэйкава» спыненая.

Раней прадпрыемства выпускала гарэлку, лікёры і брэндзі.

Яшчэ 15 гадоў таму тут правялі рэканструкцыю. Паколькі сельгаспрадпрыемства «Мажэйкава», якому належаў лікёра-гарэлачны, было прызнанае неплацежаздольным у 2019 годзе, завод закрылі.

У лот уключаны цэх лікёра-гарэлачных вырабаў, спіртсховішча, склад гатовай прадукцыі, усяго 14 будынкаў і абсталяванне. У «камплекце» ідзе зямля, тэрмін арэнды якой складае 50 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках