21 студзеня 2025, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адмовіўся замяняць Расеі крытычныя заходнія тэхнолагі

4
Кітай адмовіўся замяняць Расеі крытычныя заходнія тэхнолагі

Надзеі Крамля на дапамогу Пекіна былі марныя.

Надзеі Крамля на дапамогу Кітая ў пераадоленні санкцый і тэхналагічнай блакады заходніх краінаў былі марныя.

Хоць Кітай стаў найбуйнейшым пастаўшчыком тавараў у РФ, а двухбаковы таваразварот вырас на 70% з пачатку вайны, расейскім кампаніям так і не ўдалося цалкам замяніць кітайскім імпартам заходняе абсталяванне і сыравіну, адзначаюць у аглядзе эксперты «Інстытута Гайдара» са спасылкай на звесткі мытнай статыстыкі.

Так, напрыклад увоз медыцынскага і аптычнага абсталявання з КНР у параўнанні з 2021 годам павялічыўся на $1,3 млрд за год, што кампенсавала толькі 60% страчаных паставак з Еўропы. Аб'ёмы імпарту пластмасаў і палімераў з Кітая выраслі на $1,6 млрд, аднак гэта пакрыла толькі 40% даваеннага імпарту з ЕЗ. У катэгорыі «механічнае абсталяванне» кітайскія кампаніі замянілі 60% страчаных праз санкцыі еўрапейскіх паставак, а ў катэгорыі «электраабсталяванне» – менш за чвэрць.

«У іншых таварных групах значнага росту імпарту з Кітая не адбылося», – паказвае «Інстытут Гайдара». Так, напрыклад, пастаўкі лётных апаратаў з Еўразвязу ўпалі на $3,1 млрд за год, а новы кітайскі экспарт – толькі $201 млн (гэта значыць усяго 7%).

Субстанцый для вытворчасці лекаў Кітай пастаўляе ў Расею толькі на $108 млн за год – у 86 разоў менш, чым Еўразвяз, імпарт з якога трымаецца на даваенных узроўнях ($9,3 млрд за год). «Такім чынам, расейскі рынак захоўвае залежнасць ад еўрапейскіх лекаў і субстанцый», – робяць выснову эксперты.

У цэлым расейска-кітайскі гандаль пасля бурнага росту першых двух гадоў вайны – на 30% у 2022 годзе і 26% у 2023-м – пачаў стагнаваць. За год узаемны таваразварот вырас толькі на 1,9%, або $244,8 млрд.

Пастаўкі кітайскіх тавараў у Расею ў юанёвым выразе дадалі толькі 5% пасля ўзлёту на 53% год таму, а імпарт з РФ вырас усяго на 1%.

«Перыяд бурнага росту экспарту ў Кітай праз пераарыентацыю расейскага экспарту закончыўся», – канстатуюць эксперты «Інстытута Гайдара». Так, імпарт нафты з РФ Кітаем за 11 месяцаў 2024 вырас толькі на 2%, да 99,1 млн тонаў, а набыццё іншых сыравінных тавараў і зусім асела.

Імпарт вугалю ўпаў на 13%, да 81, 5 млн тонаў; пастаўкі чорных металаў абрынуліся амаль удвая – да 0,67 млн тонаў, медзі – на 19%, да 0,3 млн тонаў; імпарт ЗПГ асеў на 1%, да 7,8 млн тонаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках