21 студзеня 2025, aўторак, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дваццаць выбухаў: дроны УСУ атакавалі Смаленскі авіязавод

18
Дваццаць выбухаў: дроны УСУ атакавалі Смаленскі авіязавод

Будынак ахоплены полымем.

У ноч на 21 студзеня група беспілотнікаў Украіны здзейсніла атаку на яшчэ адзін расейскі авіяцыйны завод, які знаходзіцца ў Смаленску, паведамляе «Диалог».

Кіраўнік вобласці Васіль Анохін пацвердзіў атаку беспілотнікаў на Смаленск. Пры гэтым заклікаў захоўваць спакой, бо ў горадзе працуюць сістэмы СПА. У пацвярджэнне яго слоў жыхары Смаленска сталі актыўна выкладваць у сетку працу «Панцыра». На адным з ролікаў можна ўбачыць момант удару па беспілотніку, аднак ёсць і ролік, у якім расейская сістэма наносіць удар і па шматпавярховым доме.

Пакуль невядома дакладная колькасць дронаў, якія атакавалі Смаленск. Мясцовыя жыхары пішуць пра «бавоўны» ў розных раёнах горада.

Вядома, што пад удары патрапіла як мясцовая тэлевышка, так і авіяцыйны завод.

Усяго ж было налічана блізу 20 «бавоўнаў». У той момант, пакуль авіязавод быў ахоплены полымем, кіраўнік рэгіёну даў справаздачу аб «добра праведзенай працы сіламі УС РФ».

Смаленскі авіяцыйны завод адкрыты яшчэ ў 1926 годзе. У часы СССР завод выпускаў спартыўныя самалёты тыпу «Як-18Т» і пасажырскія тыпу «Як-42».

З 2004 года завод уваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне». З 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі Захаду праз вытворчасць ракет Х-59. Таксама на заводзе займаюцца рамонтам і тэхабслугоўваннем ужо пабудаваных самалётаў.

На заводзе працуюць больш за 4 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках