21 студзеня 2025, aўторак, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка перайшоў чырвоную лінію»

4
«Лукашэнка перайшоў чырвоную лінію»
Уладзімір Фясенка

Паўтарыць стары трук не атрымаецца.

Вядомы ўкраінскі палітолаг Уладзімір Фясенка распавёў «Обычному утру», чаму Лукашэнка больш ніколі не будзе ўспрымацца Захадам сур'ёзна:

- Перыядычна ён заяўляе, што гатовы паспрыяць міру. Але паўтарыць трук з Менскімі дамовамі ў яго не атрымаецца. У лютым 2015 года была яго «зорная гадзіна», калі ў Менск прыехалі Мэркель і тагачасны прэзідэнт Францыі Аланд.

Але больш такое немагчыма. Таму што можна ашукваць усіх кароткі час і некаторых заўсёды, але не атрымаецца падманваць усіх увесь час. У 2015 годзе яму дапамаглі акалічнасці ажыццявіць той трук. Ён імі скарыстаўся.

Цяпер сітуацыя зусім іншая. Ва Украіне, і кіраўніцтва, і большасць украінцаў, успрымаюць рэжым Лукашэнкі як рэжым-хаўруснік Пуціна, як удзельніка вайны, няхай і не наўпроставага. І гэта галоўнае ў стаўленні да цяперашняга беларускага рэжыму.

Таму намі Беларусь як нейтральная пляцоўка для нейкіх будучых перамоў не разглядаецца. Насамрэч чарга краін, якія прапануюць свае паслугі для перамоў, даволі вялікая.

А Лукашэнка занадта адыёзны. І тое, што адбылося ў 2020 годзе - не проста сілавы разгон пратэстаў, а фактычна імклівае ўзмацненне рэпрэсіўнага характару рэжыму - стала своеасаблівай чырвонай лініяй.

Таму калі нешта і зменіцца ў стаўленні да Беларусі, то толькі з адстаўкай Лукашэнкі. Што да яго самога, то могуць быць ваганні градуса кантактаў з ім, але змены стаўлення да яго не адбудзецца.

Нармальным еўрапейскім лідарам яго не прызнаюць, ён не будзе ўспрымацца і як нейкі міратворац.

Ён успрымаецца як хаўруснік Пуціна, які таксама нясе адказнасць за гэтую вайну, у дачыненні да яго ёсць і санкцыі за парушэнне дэмакратычных стандартаў, і рэпрэсіі супраць апазіцыі ў 2020 годзе і пазней.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках