21 студзеня 2025, aўторак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Пуцін «разбурае Расею»

26
Трамп: Пуцін «разбурае Расею»
Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША заявіў, што РФ страціла мільён салдат.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у панядзелак, што яго расейскі калега Уладзімір Пуцін «зрабіў бы сабе лепш», калі б скончыў вайну ва Украіне, дадаўшы, што Пуцін «не надта добра сябе адчувае», а Расея страціла мільён салдат, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Мне трэба пагаварыць з прэзідэнтам Пуціным, нам трэба ўсё высветліць», — сказаў Трамп падчас размовы з журналістамі ў Авальным кабінеце пасля падпісання выканаўчых указаў. - Расея большая [чым Украіна], у іх больш салдат, якіх можна страціць, але так кіраваць краінай - гэта дзіўна».

Ён таксама заявіў, што хоча неўзабаве сустрэцца з расейскім прэзідэнтам, аднак дата гэтай сустрэчы пакуль не вызначаная.

«Большасць людзей думалі, што вайна скончыцца за адзін тыдзень, - сказаў Трамп аб вайне Расеі супраць Украіны, якая доўжыцца амаль тры гады. - Я думаю, яму [Пуціну] было б лепш скончыць гэтую вайну».

Трамп заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча ўкласці ўгоду для заканчэння канфлікту, а Уладзімір Пуцін «разбурае Расею», бо не падпісвае пагаднення для заканчэння вайны з Украінай.

«Зяленскі хоча ўкласці ўгоду. Не ведаю, ці хоча гэтага Пуцін. Ён павінен укласці ўгоду. Я думаю, ён разбурае Расею, не ўклаўшы ўгоду», - сказаў Трамп. У адказе на пытанне аб магчымасці зняцця санкцый з Расеі, Трамп адзначыў, што аддае перавагу замесьт санкцый падаткам.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках