Больш за 1500 км ад мяжы: украінскія дроны дабраліся да закрытага вайсковага мястэчка ў РФ
1- 21.01.2025, 10:47
- 9,164
Мясцовых жыхароў просяць эвакуявацца.
У Камароўскім - закрытым мястэчку ў Арэнбуржскай вобласці РФ - мясцовых жыхароў просяць эвакуявацца праз пагрозу атакі ўкраінскіх беспілотнікаў.
Пра гэта паведамляе «Апостроф» са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Людзей просяць не марнаваць час на зборы і тэрмінова адпраўляцца ва ўкрыцці.
Камароўскі з'яўляецца мястэчкам вайсковай часці 68545, якая мае на ўзбраенні ракеты Р-36 Авангард і РС-28 Сармат і знаходзіцца ў падпарадкаванні ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.
Адлегласць ад Украіны да Камароўскага - больш за паўтары тысячы кіламетраў. У 2024 годзе насельніцтва мястэчка складала 6 280 чалавек.