21 студзеня 2025, aўторак, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чалавек вельмі моцна прасіў, а я дастаткова даверлівы»

12
«Чалавек вельмі моцна прасіў, а я дастаткова даверлівы»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мянчук паскардзіўся на серыйнага збіральніка грошай.

На мінулым тыдні да Дзмітрыя на вуліцы падышоў іншы Дзмітрый — не проста так, а таму што тэрмінова спатрэбіліся грошы, 25 рублёў. Схема нагадвае тую, пра якую пісалі крыху больш за год таму: супадае нават нумар тэлефона, піша Onliner.by.

Усё адбылося ў сталічнай Малінаўцы. Да Дзмітрыя падышоў незнаёмец і папрасіў 25 рублёў на бензін - вельмі трэба, а грошы ён верне ўвечары.

- Чалавек вельмі моцна прасіў, а я дастаткова даверлівы, схільны бачыць у людзях толькі добрае і верыць. Ён прасіў на бензін, бо трэба тэрмінова заправіць аўтамабіль, з'ездзіць да бацькоў і гэтак далей, - апісвае чытач.

Ён перавёў грошы Дзмітрыю на картку, той пакінуў свой нумар тэлефона. Але прайшло некалькі дзён, мужчына з вуліцы нічога не вярнуў, хаця проста і не адмовіўся гэтага рабіць - не паспеў, быў заняты, захварэў.

Тады ўзніклі падазрэнні: або серыйнаму збіральніку грошай патрэбная медыцынская дапамога, або гэта прадуманая схема і разлік на тое, што ніхто не захоча праз 25 рублёў уступаць у працяглыя разборы.

Зрэшты, апошняе працуе: Дзмітрый таксама нікуды не звяртаўся, часу на гэта не было. І лепш, каб звярталіся некалькі пацярпелых, калі яны ёсць, тады і агульная сума пазыкі будзе іншай, мяркуе мужчына.

- Гэтыя 25 рублёў для мяне нічога не значаць, проста хочацца, каб іншым чалавек не нашкодзіў больш.

Пра чалавека, які прадстаўляўся Дзмітрыем і прасіў грошай на бензін, СМІ пісалі ў кастрычніку 2023 года. Тады легенда была падобная, але сумы розныя — 15, 20, 30 рублёў. Людзі, якія давалі грошы, звычайна стамляліся на стадыі перапіскі і потым спынялі дыялог з Дзмітрыем.

Нумар тэлефона ў гэтых гісторыях супаў, ён заканчваецца на 65-70, стылістыка паведамленняў таксама вельмі падобная. Цяпер гэты нумар на ўваходныя званкі не адказвае.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках