21 студзеня 2025, aўторак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі салдат расстраляў свайго камандзіра праз катаванні ў падраздзяленні

10
Расейскі салдат расстраляў свайго камандзіра праз катаванні ў падраздзяленні

Гэта адбылося на акупаванай частцы Запарожскай вобласці.

Агенты ўкраінскага партызанскага руху «АТЭШ» паведамілі, што на акупаванай частцы Запарожскай вобласці расейскі салдат расстраляў свайго камандзіра праз катаванні ў падраздзяленні.

Паводле інфармацыі руху, інцыдэнт адбыўся ў расейскай 64-й АМСБр яшчэ 14 студзеня недалёка ад населенага пункта Гуляйполя. Там механік-кіроўца з 5,45 мм аўтамата Калашнікава параніў сяржанта і застрэліў камандзіра свайго аддзялення гранатамётнага ўзвода.

«Камандаванне В/Ч 51460 баіцца паўторных спробаў расправы над афіцэрскім і сяржанцкім складам - яны спрабуюць увесці новыя абмежаванні па кантролі персанальнай зброі праз гэты выпадак», - сказана ў паведамленні.

Расейцы заяўляюць, што ўмовы службы тамака невыносныя - да іх стала ўжываюць катаванні і запалохванні, адбіраюць мабільныя тэлефоны. Камандзіры за ўсё патрабуюць хабары, а часам проста адбіраюць карткі з заробкам у шараговых салдат.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках