21 студзеня 2025, aўторак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пагражае ўвесці 100%-я падаткі супраць краін БРІКС

15
Трамп пагражае ўвесці 100%-я падаткі супраць краін БРІКС

Аб гэтых планах ён таксама казаў у канцы лістапада.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў свой намер устанавіць у дачыненні да краін БРІКС гандлёвыя падаткі ў суме 100%. Аб гэтых планах ён таксама казаў у канцы лістапада, паведамляе Forbes.

«Мы ўвядзём падаткі сама меней на 100% на бізнэс, які яны вядуць з ЗША. Вам жа вядома, што такое БРІКС, праўда? <...> Вы разумееце, пра што я кажу. І таму гэта нават не пагроза. Напраўду я ўжо заяўляў пра гэта», - сказаў ён. Заяву палітык зрабіў 20 студзеня ўвечары ў Белым доме.

30 лістапада абраны прэзідэнт ЗША напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social, што ў дачыненні краін БРІКС будуць уведзеныя 100%-я падаткі, калі яны створаць адзіную валюту на замену даляру або будуць выкарыстоўваць іншую валюту ў якасці альтэрнатывы. Трамп тады прыстрашыў краіны БРІКС закрыццём доступу на амерыканскі рынак.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках