21 студзеня 2025, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смяротны пажар на турэцкім курорце: загінулі не менш за 10 чалавек

Смяротны пажар на турэцкім курорце: загінулі не менш за 10 чалавек

У гатэлі на момант трагедыі пражывалі 234 пастаяльцы.

Пажар адбыўся на папулярным гарналыжным курорце Картаклая, на ўсход ад Стамбула, паведамляе Еuronews.

Пажар у гатэлі на турэцкім гарналыжным курорце забраў жыцці не менш як 10 чалавек, пацярпелі больш за 30 чалавек. Як завіў кіраўнік МУС Турцыі Алі Ерлікая, пажар успыхнуў у рэстарацыі гатэля ў Карталкая на паўночным захадзе Турцыі.

Губернатар правінцыі Балу, дзе размешчаны гарналыжны курорт, паведаміў дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolou, што двое з загінулых разбіліся, выскачыўшы з будынка ў паніцы.

Са слоў губернатара Абдулазіза Айдына, у гатэлі на момант трагедыі пражывалі 234 пастаяльцы.

Прыватны тэлеканал NTV паведаміў, што некаторыя людзі спрабавалі спусціцца са сваіх нумароў, выкарыстоўваючы прасціны. На тэлевізійных кадрах бачна, што дах і верхнія паверхі гатэля ахопленыя агнём.

Прычына пажару пакуль невядомая. Тэлеканал NTV выказаў здагадку, што драўлянае абліцоўванне гатэля магло паскорыць распаўсюджванне агню.

Карталкая - папулярны гарналыжны курорт у гарах Караглу, прыкладна ў 300 кіламетрах на ўсход ад Стамбула. Пажар адбыўся падчас школьных канікулаў, калі атэлі ў рэгіёне перапоўненыя.

У канцылярыі губернатара паведамілі, што на месца пажару было адпраўлена 30 пажарных машын і 28 машын хуткай дапамогі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках