На барахолцы ў Нідэрландах скупляюць старыя беларускія грошы
8- 21.01.2025, 12:08
- 5,892
За некаторыя купюры прапануюць больш за 11 еўраў.
Беларуска расказала, што «на барахолцы ў Нідэрландах убачылі калекцыянера беларускіх рублёў», піша «Зеркало».
У яго ў наяўнасці былі банкноты ўзору 1992-2000 гадоў. Менавіта са знакамітымі «зайчыкамі» купюр не было, але ў наяўнасці ёсць 50-рублёвая «вавёрачка» за 2,75 еўра і «бабры» за 4,5. Тысяча рублёў 1992 года ацэненая ўсяго на палову еўра, пяцітысячная банкнота - 1,75, столькі ж каштуе 20-тысячная з 1994 года.
Пяцітысячная 1998 года - 0,75 еўра, рублёвая 2000 года - 1 еўра, пяцірублёўкі і дзесяцірублёўкі - 1,25 еўра. Могуць быць варыянты ў коштах - магчыма, праз рознасць дызайну або рэдкасць нумароў.
Зялёную сторублёўку 2000 года ацанілі на 3,5 еўра, тысяча рублёў таго ж узору - 9 еўра, а пяць тысяч - цэлых 11,5.
@vi_rozhko На барахолке в Нидерландах увидели колллекционара белорусских рублей #барахолка #нидерланды #беларусь #белорусскиерубли #тиктокбеларусь ♬ Monkeys Spinning Monkeys - Kevin MacLeod & Kevin The Monkey
У каментарах прапаноўвалі набыць у іх ужо несапраўдныя рублі (памылкі выпраўленыя):
• «Ёсць усё, каму трэба?»
• «Блін, можна было мільянерам стаць».
• «А я іх задарма аддаў сябру, які грошы калекцыянуе. Не падумаў добра».
• «Можа, нарэшце наша макулатура нешта каштаваць будзе».
• «У мяне ўсё ёсць, нават не паспеў збыць».
• «Дзе знайсці гэтых калекцыянераў?»
• «Калі там стаіць побач кошт нават дзесяць еўраў, гэта не значыць, што яны прадаюцца».