21 студзеня 2025, aўторак, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы банк Беларусі пачаў блакаваць пераводы

5
Найбуйнейшы банк Беларусі пачаў блакаваць пераводы

Гэта нібыта захад супраць ашуканцаў.

Беларусбанк запусціў новы механізм праверкі рэквізітаў атрымальніка пры пераводзе грошай. Сістэма аўтаматычна правярае іх на «добранадзейнасць» і ў выпадку неабходнасці блакуе транзакцыю. «Пасля гэтай навіны ашуканцаў павінна кінуць у халодны пот», - пракаментавалі ў прэс-службе банка.

Праверка рэквізітаў пры здзяйсненні пераводаў дазваляе выявіць дзейныя рахункі ці карткі, якія калі-небудзь фігуравалі ў злачынных схемах і якія зламыснікі маглі зноў задзейнічаць для вываду грошай.

У гэтым выпадку кліент не зможа скончыць аперацыю і атрымае апавяшчэнне: «Грашовы перавод па ўказаных вамі рэквізітах немагчымы ў сувязі з наяўнасцю ў банка прыкмет несанкцыянаванага пераводу (магчымым махлярствам)».

Далей інфармацыя будзе накіроўвацца праваахоўным органам. А пастанову аб пераводзе прымуць толькі пасля заканчэння разбору.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках