21 студзеня 2025, aўторак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтабаза, авіязавод і камандны пункт: Генштаб УСУ распавёў аб начных ударах па расейцах

Нафтабаза, авіязавод і камандны пункт: Генштаб УСУ распавёў аб начных ударах па расейцах

Паспяховыя напады ўкраінцаў.

Сілы абароны Украіны пашкодзілі шэраг важных расейскіх аб'ектаў, сярод якіх нафтабаза, авіяцыйны завод і камандны пункт.

Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў аўторак, 21 студзеня.

У ноч на аўторак, 21 студзеня, украінскія беспілотнікі другі раз за тыдзень ударылі па нафтабазе Ліскінскай у Варонежскай вобласці РФ.

У выніку нападу гараць рэзервуары з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, якімі расейцы забяспечваюць сваё акупацыйнае войска. Нафтабаза належыць адной з найбуйнейшых расейскіх дзяржаўных карпарацый Раснафце.

Таксама Сілы беспілотных сістэм разам з Сіламі спецаперацый УСУ пашкодзілі інфраструктуру АТ «Смаленскі авіяцыйны завод» у расейскай Смаленскай вобласці, дзе мадэрнізуюць і вырабляюць баявыя самалёты. Зафіксаваныя выбухі на тэрыторыі авіязавода.

Акрамя таго, УСУ нанеслі ўдар па камандным пункце 29 агульнавайсковай арміі Расеі ў часова акупаванай Валнавасе Данецкай вобласці. Ёсць інфармацыя аб выбухах і задымленні ў раёне цэлі.

У Генштабе адзначылі, што вынікі ўдараў пакуль удакладняюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках