Страты расейскіх акупантаў проста шалёныя
2- 21.01.2025, 13:30
- 11,942
У РФ змяншаецца запас танкаў і бронетэхнікі.
Украінскі блогер Аляксей Капыцька ў Telegram піша пра маштабныя страты расейскіх акупантаў:
- Важны момант, на які звяртаюць увагу і нашы даследчыкі, і заходнія, і апазіцыйныя расейскія. У РФ зніжаецца запас танкаў і бронетэхнікі на базах захоўвання, тэмпы вытворчасці і аднаўлення не кампенсуюць тэмпы страт.
З прычыны чаго нарастае колькасць выпадкаў выкарыстання расейцамі пераробленых цывільных аўтамабіляў, тых жа баханак, для перавозкі невялікіх груп пяхоты да ЛБС. Гэта пацвярджаюць нашы вайскоўцы.
Роўна як тэмпы набору наймітаў не кампенсуюць тэмпы страт жывой сілы (пра што я пісаў у мінулы раз).
У пачатку 2025 г. бачым такую сітуацыю.
Ідзе адначасовае спаборніцтва па некалькіх кірунках.
З аднаго боку, Расея выкарыстоўвае тактыку наступлення малымі групамі. Ва ўмовах татальнага грэбавання Крамля да жыцця сваіх салдат і пакуль яшчэ колькаснай перавагі, расейскае войска паўзе наперад. З прычыны дэфіцыту і ўразлівасці тэхнікі, тэмпы такога падпаўзання - 55 км за год па прамой на самым паспяховым адцінку.
З іншага боку, пашыраецца выкарыстанне рабатызаваных і беспілотных комплексаў украінскага войска. Якія паступова нівеліруюць перавагу ў тэхніцы і перамолваюць жывую сілу ворага.
У нейкім пункце гэтыя тэндэнцыі павінны збалансавацца, калі не будзе падзення.
Чыннікі, якія могуць выклікаць прасадку фронту:
1) імклівае памяншэнне/тармажэнне замежнай дапамогі, што прывядзе да разрываў у забеспячэнні боепрыпасамі ў першую чаргу; 2) унутраная дэстабілізацыя.
У вайне «людзі супраць людзей» расейска-карэйскія (і ім падобныя) сілы адназначна маюць перавагу. Але ў сітуацыі людзі і робаты супраць людзей і робатаў усё інакш. З'яўляюцца дадатковыя мультыплікатары, каэфіцыенты і т.д.
Усё, што напісанае - не для самазаспакаення. Мапу ўсе бачаць. Праблемы ўсе ведаюць. Але і маштаб трэба ўяўляць.