22 студзеня 2025, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-ахоўніка Лукашэнкі прызначылі кіраваць буйным банкам

6
Экс-ахоўніка Лукашэнкі прызначылі кіраваць буйным банкам

Чэпікаў узначаліў «Белгазпрамбанк».

«Бюро» стала вядома, што ў жніўні 2024 года былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў заняў пасаду выканаўчага дырэктара ў «Белгазпрамбанку».

Публічна пра гэта нідзе не паведамлялася. На сайце «Белгазпрамбанка» няма ніякіх згадак пра новага кіраўніка. Нагадаем, ужо не ўпершыню экс-ахоўнік Лукашэнкі становіцца дырэктарам буйнога банка.

Паводле звестак, атрыманых ад «Кіберпартызан», Сяргей Чэпікаў працаваў у Службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі як мінімум з 2005 да 2021 год. У лютым 2020-га ён атрымаў узнагароду «За волю да перамогі» ў міжведамасным турніры ў більярдзе за каманду СБП.

«Бюро» патэлефанавала Сяргею Чэпікаву, і ён пацвердзіў сваё прызначэнне. На пытанне, чаму менавіта ён атрымаў дырэктарскую пасаду ў «Белгазпрамбанку», Чэпікаў адказаў:

- Ну, мусіць, таму што варты.

Са слоў Чэпікава, ён не працаваў у СБП менавіта «целаахоўнікам Лукашэнкі». Але чым займаўся ў гэтай структуры, расказаць не захацеў. У Службу бяспекі Лукашэнкі Чэпікаў патрапіў з беларускага войска, дзе ў тым ліку служыў у Кіналагічным цэнтры. Адна з задач структуры - падрыхтоўка кадраў для аховы розных асаблівых аб'ектаў.

Гэта не першае прызначэнне былых супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі на кіроўныя пасады ў банках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках