УСУ ўдарылі па камандным пункце расейцаў у Валнавасе
- 21.01.2025, 15:41
- 4,534
Відэафакт.
Абаронцы УСУ нанеслі ўдар па камандным пункце УС Расеі, які размяшчаўся ў захопленай Валнавасе Данецкай вобласці.
У сетцы з'явілася эфектнае відэа: на кадрах відаць полымя і дымны «грыб», які ўзнімаецца пасля выбуху на камандным пункце расейцаў.
«Працягваецца знішчэнне пунктаў кіравання расейскага акупацыйнага войска. Зрэшты, нанесены ўдар па камандным пункце 29-й агульнавайсковай арміі РФ у часова акупаванай Валнавасе. Ёсць інфармацыя аб выбухах і задымленні ў раёне цэлі. Вынікі ўдараў удакладняюцца», - паведамілі ва ўкраінскім абаронным ведамстве.