22 студзеня 2025, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прадаюць незвычайную кватэру з цікавым бонусам

5
У цэнтры Менска прадаюць незвычайную кватэру з цікавым бонусам

Можна ледзь не ў тэпціках хадзіць у кінатэатр.

У Менску на пачатку праспекта Незалежнасці знаходзіцца жылы дом № 13, які, напэўна, памятаюць многія. На першых паверхах будынка размешчаны кінатэатр «Цэнтральны» і ювелірная крама «Чараўнiца». Калісьці ў ім жылі знакамітыя людзі. Цяпер там прадаецца вялікая чатырохпакаёвая кватэра. «Люстэрка» паглядзела, як выглядае гэтае жыллё.

Цагляны пяціпавярховы дом на 105 кватэраў здалі ў 1953 годзе. Момант засялення дома знялі для дакументальнага кінанарысу «Новы Мінск». На кадрах можна ўбачыць навасёлаў, мэблю і прадукты, якія яны набываюць да святочнага стала. Рарытэтам выглядае шыльдачка з указаннем імёнаў жыхароў, якую павесілі ля ўвахода ў пад'езд.

Адной з першых тут атрымала кватэру сям'я беларускага спартоўца Міхаіла Крываносава, ён быў шасціразовым чэмпіёнам СССР у кіданні молата, чэмпіёнам Еўропы, срэбраным прызёрам Алімпіяды 1956 года. Калісьці «пясняр» Уладзімір Мулявін з першай жонкай жылі тут у камуналцы з агульнай кухняй, пра гэта пісала «Камсамольская праўда». Знакамітымі жыхарамі былі скульптар Заір Азгур і тэатральны рэжысёр, народны артыст БССР Канстанцін Саннікаў – пра гэта на будынку нагадваюць мемарыяльныя дошкі.

Цяпер у знакамітай сталінцы прадаецца чатырохпакаёвая кватэра. Жыллё знаходзіцца на апошнім – пятым – паверсе, ягоная агульная плошча складае 130 «квадратаў».

Жылыя памяшканні займаюць 81,25 м², кухня – 18 м². Вышыня столі тут 3,5 метра. Санвузел у кватэры раздзельны.

У 2022 годзе ў доме правялі капітальны рамонт. Кватэра таксама адрамантаваная. Адзначаецца, што некаторую мэблю пакінуць новым уладальнікам жылля.

У кватэры вельмі незвычайная планіроўка. Напрыклад, у адным з пакояў ёсць востры кут.

Аб'ект выставілі за 1 млн 210,7 тысячы рублёў ці 350 000 даляраў (9312 рублёў ці 2692 даляры за м²). Магчымы гандаль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках