22 студзеня 2025, Серада, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Просяць паглядзець іншыя дакументы»

6
«Просяць паглядзець іншыя дакументы»

Што адбываецца на мяжы Беларусі з Еўразвязам.

На мяжы Беларусі прадаўжаюцца незаконныя праверкі тэлефонаў, «гутаркі» з сілавікамі і затрыманні.

Журналісты BGmedia прачыталі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў пра праверкі тэлефонаў і допыты на беларускай мяжы.

У панядзелак, 20 студзеня, удзельнік аднаго з памежных чатаў напісаў, што ў пункце пропуску «Берасце» просяць паказаць польскія дакументы (ВНЖ, пашпарты):

«Перасячэнне мяжы РБ – РП аўтобусам сёння, 20.01 (09.15 з Берасця). Стаметроўка пустая, адразу заезд. Беларуская мяжа пустая, адразу на пашпартны кантроль з усімі рэчамі. На зале праверка ўсіх рэчаў уручную, таксама просяць паглядзець польскія дакументы (карты, пашпарты). Крыху пастаялі на выездзе з мяжы + мост (блізу 1,5 гадзіны). У палякаў былі другія, недзе гадзіну-паўтары на ўсё сышло».

У асноўным у памежных чатах пішуць завуалявана пра допыты на мяжы Беларусі, калі гэта не грамадзяне Украіны і іншыя замежнікі:

«Варшава – Менск, 19.01.2025. 12/02 – пашпартны кантроль польскі. 12.28 – мост. 12.45 – пачатак кантроляў РБ. 13.25 – скончылі. 7 аўтобусаў па нас прыехалі на кантроль РБ. 13.40 – селі ў аўтобус, чакаем людзей з гутарак. 14.25 – выязджаем, людзей не дачакаліся (час польскі)».

«Падкажыце, а на гутарку забралі ўкраінцаў ці беларусаў таксама?»

«Наколькі я зразумела, бацьку з сынам з украінскімі пашпартамі і жанчыну (не ведаю, які ў яе пашпарт, але я чула, што яна адказвала на пашпартным у палякаў, што жыве ў Нямеччыне)».

«У нас, высвятляцца, усяго 5 чалавек высадзілі з аўтобуса».

«Варшава – Менск, 19.01.2025. Польскі час. 12.25 – выезд з аэрапорта Шапэна. 15.45 – пачатак польскага пашпартнага кантролю. 16/04 – мост. Беларускі час. 18.15 – пачатак праходжання беларускі. 21.50 – адпусцілі толькі, таму што ў нас было 6 чалавек на гутарцы і аднаго высадзілі».

«РП – РБ. 23.16 – пад'ехалі да польскай мяжы, перад намі адзін аўтобус. 23.35 – прайшлі польскую. 04.00 – выехалі ад беларусаў. Вынік: амаль 5 гадзінаў абедзве межы. 2,5 гадзіны чакалі людзей з размовы».

«Вільня – Менск. У 07.13 выехалі з аўтавакзала. У 07.57 мяжа, у 08.21 выехалі з пашпартнага [кантролю] Літвы. Далей час РБ. У 09.35 паехалі на пашпартны РБ. 10.00 – прайшлі, але стаім і чакаем кагосьці. Мы ўсё стаім і чакаем нечага. Як жа яны надакучылі са сваімі допытамі. 10.55 – выехалі з мяжы. Вынік: Літва – 25 хвілінаў, РБ – 1,5 гадзіны пры 9 пасажырах».

«Добры дзень, хто зараз бачыць машыну з нумарамі АІ 8631 ОЕ, адгукніцеся, калі ласка, едуць знаёмыя, з імі даўно няма сувязі».

«Лагічна, што з такімі нумарамі яны на допыце».

«Можа, гутарку чакаюць».

«Хутчэй за ўсё».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках