22 студзеня 2025, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Крэмль адчувае пагрозу пашырэння зоны прысутнасці Сілаў абароны Украіны на тэрыторыі РФ

Эксперт: Крэмль адчувае пагрозу пашырэння зоны прысутнасці Сілаў абароны Украіны на тэрыторыі РФ

Расейскае войска нясе вельмі вялікія страты.

У Курскай вобласці Расеі прадаўжаецца ўкраінскі контрнаступ. Сітуацыя для расейскага войска там цяжкая, яе страты – вельмі вялікія. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ сёння, 21 студзеня, сказаў украінскі ваенна-палітычны эксперт Дзмітрый Снегіроў.

– Расейскі наступ у раёне Малой Локні фактычна захлынуўся. Больш за тое, за апошнія некалькі дзён Сілы абароны Украіны перахапілі тактычную ініцыятыву і правялі шэраг паспяховых контрнаступальных дзеянняў у раёне населенага пункта Махнаўка, які ўзяты пад поўны кантроль Сілаў абароны, а гэта – сведчанне таго, што ўкраінскі контрнаступ прадаўжаецца, – канстатаваў ён.

Снегіроў таксама адзначае паспяховыя ўдары Сілаў абароны Украіны па месцах сталай дыслакацыі асабовага складу расейскага войска і паўночнакарэйскага кантынгенту. А таксама – па ваеннай лагістыцы не толькі ў Курскай, але і ў Бранскай, Белгарадскай, Арлоўскай абласцях.

– Расейцы стаяць перад пытаннем пра магчымасць пашырэння зоны прысутнасці Сілаў абароны Украіны на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі за кошт іншых суб'ектаў самой Расейскай Федэрацыі. Размова ідзе пра магчымасць паўтарэння Курскага сцэнарыя ў Бранскай і Белгарадскай абласцях, – адзначыў госць эфіру.

Ён таксама падрабязна спыніўся на стратах ворага на ягонай тэрыторыі.

– За ўвесь перыяд украінскага наступу ў Курскай вобласці, паводле звестак Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны, страты расейскага войска ацэньваюцца на ўзроўні 35–38 тыс. асабовага складу. Заўважу, у Курскай вобласці сканцэнтраваныя найбольш баяздольныя падраздзяленні расейскага акупацыйнага войска: брыгада марской пяхоты, дывізіі паветрана-дэсантных войскаў, брыгады спецыяльнага прызначэння і дывізія спецпрызначэння Расгвардыі, гэта значыць эліта, у расейскім разуменні, войска акупантаў.

Акрамя гэтага, трэба адзначыць найцяжэйшыя страты ў асабовым складзе вайскоўцаў КНДР. Паводле інфармацыі ўкраінскага прэзідэнта, гэта блізу 4 тыс. асабовага складу. Я нагадаю, паводле звестак Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны, на тэрыторыі РФ, сярод іншага ў Курскай вобласці, засяроджана да 12 тыс. асабовага складу вайскоўцаў КНДР, гаворка ідзе пра адборныя падраздзяленні так званага штурмавога корпусу, – пракаментаваў Дзмітрый Снегіроў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках