«Пуцін такога ўдару не чакаў»
3- 22.01.2025, 8:39
- 23,160
На змену пазіцыі Вугоршчыны ў дачыненні да РФ паўплываў новы прэзідэнт ЗША.
Да канца студзеня Еўрапейскі Звяз плануе падоўжыць дзеянне санкцый супраць Расеі, уведзеных у адказ на агрэсію супраць Украіны. На гэты раз Вугоршчына, якая раней блакавала такія пастановы, адмовілася ад сваёй пазіцыі.
Пра гэта паведаміў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк (Rikard Jozwiak) у сваім Х-акаўнце.
Са слоў Ёзвяка, на змену пазіцыі прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана паўплывала пазіцыя новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
«Відаць, Еўразвяз у пятніцу зможа падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць РФ яшчэ на 6 месяцаў. Вугоршчына раней гэтаму супраціўлялася, але новая адміністрацыя (прэзідэнта - рэд.) ЗША, нягледзячы на ўсё, хоча захавання санкцый», - напісаў журналіст.
Уся іронія палягае ў тым, што Вугоршчына неаднаразова блакавала санкцыйныя ініцыятывы ЕЗ у дачыненні да РФ. Аднак гэта тлумачылася прагматычнымі інтарэсамі.
Выкарыстоўваючы ўкраінскае пытанне, прэм'ер Орбан цісне на ЕЗ, дамагаючыся для сваёй краіны дадатковых выгод.