22 студзеня 2025, Серада, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Трамп даручыў Кіту Келагу скончыць вайну ва Украіне за сто дзён

13
WSJ: Трамп даручыў Кіту Келагу скончыць вайну ва Украіне за сто дзён
Дональд Трамп і Кіт Келаг

Прэзідэнт ЗША мае намер кантраляваць увесь працэс сам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў спецпрадстаўніку па Украіне генерал-лейтэнанту Кіту Келагу скончыць вайну Украіны з Расеяй за сто дзён, аднак амаль ніхто не думае, што ён зможа гэта зрабіць - асабліва расейцы. Аб гэтым піша The Wall Street Journal .

Адзначаецца, што роля Келага ў якасці спецыяльнага пасланніка ва Украіне - гэта хутчэй «пачатковы гамбіт» у мірных перамовах, якія Трамп мае намер кантраляваць сам.

У якасці пасланніка Трампа для Украіны Келаг будзе кансультаваць яго ў пытаннях перамоў, але не відавочна, што Трампу патрэбныя парады. Джон Болтан, былы дарадца Белага дома ў нацыянальнай бяспецы, заявіў, што аднойчы чуў, як Трамп сказаў, што яму падабаецца Келаг, бо ён «ніколі не выказвае свайго меркавання, калі я яго не пытаю».

Зяленскі назваў галоўную ўмову ўступлення Украіны ў NATO і раскрыў сцэнарый

У той жа час, паводле слоў былых калег, вайсковы досвед Келага можа быць важны для Трампа, калі ён будзе ўзважваць наступствы падаўжэння або адмовы ад дапамогі Украіне. Аднак Келаг ніколі не працаваў дыпламатам, і, «калі яго досвед працы ў Белым доме пра нешта гаворыць, ён не будзе ўдзельнічаць у рэальных перамовах з Расеяй», адзначаюць яны.

«Трамп атрымлівае асалоду ад яго прысутнасці і ўважае яго за люта адданага хлопца, але ён ніколі не меў якога-небудзь значнага ўплыву на палітыку…Ён, вядома, не прапануе нічога, што адхілялася б ад таго, на чым спыніўся Трамп», - сказаў адзін з былых супрацоўнікаў Рады нацыянальнай бяспекі.

Пры гэтым Болтан асцерагаецца, што на будучых перамовах Трамп можа прымусіць Кіеў пайсці на спусташальныя саступкі Маскве, «бо, як мне здаецца, Пуцін ведае, як гуляць з Трампам», а Келаг наўрад ці стане абаронай ад уплыву Пуціна.

«Ён проста будзе рабіць тое, што загадае яму Трамп. Ён можа пратэставаць, але Трамп абраў Келага не за яго незалежнае меркаванне», - сказаў Болтан.

Былыя калегі Келага кажуць, што ён быў прызначаны пасланнікам для Украіны на падставе прапанаванага ім мірнага плана, які змяшчаў глыбокую крытыку адміністрацыі Байдэна. У якасці саступкі Расеі план раіў адкласці прыняцце Украіны ў NATO і зняць з Расеі некаторыя санкцыі ў абмен на падпісанне мірнага пагаднення.

У той жа час расейскія СМІ і чыноўнікі Крамля крытычна ўспрынялі як Келага, так і яго мірны план.

Сэт Джонс, палітолаг і эксперт у пытаннях абароны з Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, назваў Келага сур'ёзным мысляром, чыя прысутнасць у арбіце Трампа павінна надаць важкасці пастановам Белага дома што да Украіны. Аднак, з яго слоў, асабістыя нападкі Крамля на Келага і яго план не абяцаюць нічога добрага для ўсякага пагаднення.

«Перамовы яшчэ нават не пачаліся, а яны ўжо пераследуюць галоўнага амерыканца, які ўдзельнічае ў гэтым. Гэта не спрыяе перамовам ці нават спыненню агню», - сказаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках