22 студзеня 2025, Серада, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - замежнапалітычны банкрут

6
Лукашэнка - замежнапалітычны банкрут
Фота: AFP

За апошні час - адразу тры правалы.

Telegram-канал «Нік і Майк» піша аб прычынах учорашняга візіту Лукашэнкі на Менскі аўтамабільны завод:

- Трэба кампенсаваць замежнапалітычны правал - адсутнасць візітаў у Маскву і Пекін, а таксама аплявуху ад КНДР. Можна паразважаць аб замежнай палітыцы і нават павіншаваць Дональда Трампа, намякнуўшы на нейкія кантакты з амерыканскай адміністрацыяй. Але гэта не зменіць таго, што ў 2025 год Лукашэнка ўваходзіць замежнапалітычным банкрутам, у якога застаўся адзін «залаты запас» - палітычныя зняволеныя.

Таксама вельмі хочацца перамагчы комплекс 2020-га года, калі працоўныя сказалі «Ідзі». Сёння можна нават хорам прымусіць сказаць «Трэба», але гэта нічога не зменіць. Завод у гаротным стане, трымаецца за кошт расейскіх заказаў, дзе на вайне ўсё яшчэ патрэбныя грузавікі і зусім не патрэбныя аўтобусы. Падтрымкі і веры ў светлую будучыню з аграфюрэрам на чале няма. Як няма і тых самых працоўных рук.

І, мабыць, найважнейшая частка — паказаць, што Лукашэнка яшчэ жывы і нават варушыцца. Таксама правальнае мерапрыемства, бо паўзы паміж публічнымі з'яўленнямі становяцца ўсё даўжэйшымі, голас больш сіплы, галава трасецца мацней. Нават відэа пачалі здымаць з цікавага ракурсу, каб Лукашэнка глядзеўся больш стройна. Для гэтага даводзіцца весці здымку аднекуль зверху збоку, ператвараючы чэлядзь у ліліпутаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках