У Польшчы пасля аварыі на шахце эвакуявалі дзясяткі гарнякоў
- 22.01.2025, 14:24
- 1,452
Ёсць пацярпелыя.
У польскай Сілезіі амаль 40 гарнякоў эвакуявалі на паверхню пасля ўзгарання метану, больш чым дзясяці спатрэбілася медыцынская дапамога.
Пра гэта паведамляе TVN24.
Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 22 студзеня на шахце Шчыглавіцы, якая знаходзіцца недалёка ад горада Кнурава на захад ад Катавіцы. У кіроўнай кампаніі паведамілі, што, хутчэй за ўсё, адбылося ўзгаранне метану.
У небяспечнай зоне на глыбіні блізу 850 метраў у той час былі 44 гарнякі, да 11:00 скончылі іх эвакуацыю на паверхню. 12 шахцёрам спатрэбілася медыцынская дапамога.