Жаўнер КНДР, які трапіў у палон УСУ, прасіў уключыць яму любоўныя фільмы на карэйскай
23- 22.01.2025, 14:57
- 4,164
Украінскую ён не разумеў.
Жаўнер з Паўночнай Карэі, які ваяваў на баку расейцаў, ва ўкраінскім палоне папрасіў уключыць яму любоўныя фільмы.
Пра гэта 21 студзеня распавялі ў камандаванні Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.
Палескім дэсантнікам удалося захапіць параненага вайскоўца КНДР у палон. У відэа дэсантнікі расказалі, як менавіта праходзіў захоп паўночнакарэйскага жаўнера.
Баевіка заўважыў украінскі робат. Спачатку ўкраінскія абаронцы выказалі здагадку, што гэта можа быць «свій», аднак калі падышлі бліжэй, убачылі вузкія вочы, і што браня не ўкраінская. Акрамя таго, дэсантнікі знайшлі, што пры сабе жаўнер з КНДР меў гранату і нож, а таксама каўбасу.
У палоне яго прынялі добра, надалі дапамогу і накармілі, распавядае вайсковец 95-й асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгады ДШУ УСУ.
«Ён яшчэ прасіў, каб яму ўключалі фільмы нейкія любоўныя. Уключылі на ўкраінскай мове, а ён не разумее і просіць уключыць на карэйскай», - распавёў абаронца.