22 студзеня 2025, Серада, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: КНДР накіруе новыя войскі ў Расею

4
NYT: КНДР накіруе новыя войскі ў Расею

Цягам двух месяцаў.

Паўночная Карэя плануе накіраваць у Расею дадатковых вайскоўцаў на падмацаванне цягам наступных двух месяцаў, паведамляе The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

У матэрыяле газеты гаворыцца, што вайскоўцы КНДР распрацавалі сваю асаблівую тактыку і звычкі на полі бою, напрыклад, калі іх атакуе беспілотнік, яны высылаюць аднаго салдата як прынаду, каб іншыя маглі яго збіць.

Акрамя таго, калі яны цяжка параненыя, ім загадана падарваць гранату, каб не патрапіць у палон жывымі, трымаючы яе пад шыяй адной рукой за чаку, калі да іх набліжаюцца ўкраінскія вайскоўцы.

Паводле словаў украінскіх салдатаў і амерыканскіх чыноўнікаў, паўночнакарэйцы дзейнічаюць як асобная баявая сіла, адрозная мовай, падрыхтоўкай і ваеннай культурай. Пры гэтым зазначаецца, што ўкраінскія байцы здолелі адаптавацца да яе.

Пілоты беспілотнікаў расказалі выданню, што яны, як правіла, не выпраўляюць дроны на асобных салдатаў, а «палююць» на групы. А беручы да ўвагі шчыльнасць паўночнакарэйскіх нападаў, стандартная працэдура размяшчэння супрацьпяхотных мінаў на адлегласці блізу 15 метраў адна ад адной не спрацоўвае належным чынам. Цяпер, паводле словаў украінскіх байцоў, яны імкнуцца пакідаць паміж мінамі не больш за пяць метраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках