22 студзеня 2025, Серада, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Лукашэнкі з'явіўся новы заскок»

8
«У Лукашэнкі з'явіўся новы заскок»

А ахвярамі ўсяго гэтага становяцца дзеці.

Перад чарговымі «дурыбарамі» ў Лукашэнкі пачалася новая хваля панікі і страху, а ахвярамі ўсяго гэтага ціску становяцца нашыя дзеці, піша чытачка Charter97.org з Менска Тацяна:

– Навучальныя ўстановы пачалі забіраць у дзяцей мабільныя тэлефоны. А раптам нехта з падлеткаў надумае сфатаграфаваць фальсіфікатара са стосам бюлетэняў?

Колькі ўжо адчулі нашыя дзеці пасля 2020-га года! Спачатку закрыццё прыватных школаў. Не пытайце пра розніцу паміж дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі. Калі вашыя дзеці не вучыліся ў прыватнай школе, вам не растлумачыць.

У нашай прыватнай школе тэлефоны былі інструментам, які дапамагае ў навучанні. Іх актыўна выкарыстоўвалі на розных занятках. Існуюць тысячы адукацыйных праграмаў, якія робяць навучанне разнастайным і цікавым. На ўроках інфарматыкі, якія пачаліся ў нас з 2-га класа, дзеці вывучалі практычныя навыкі ад самых простых да больш складаных: як рабіць прэзентацыі ў PowerPoint, як карыстацца Word і Excel, асвойвалі сляпы набор тэксту, мантаж відэа, эфектыўны пошук інфармацыі.

Вымушана перайшоўшы ў дзяржаўную школу, маё дзіця не толькі адмаўлялася хадзіць на заняткі (бо нецікава, аднастайна, сумна), але і есці ў школе, таму што нясмачна.

А цяпер новы заскок з тэлефонамі. Мая дачка ніколі не злоўжывала ім, але мне важна, каб яна была на сувязі. Я кожны дзень тэлефаную ёй на перапынку, каб упэўніцца, што яна дабіраецца да школы. Потым тэлефаную, каб даведацца, што яна вярнулася дадому.

Так калі ўжо вяртацца ў цёмныя часы, пачніце з сябе, спадарыня дырэктарка. Спачатку адключыце відэаназіранне, прыбярыце турнікеты. Каму ўсё гэта патрэбна ў школе, за кім вы сочыце?

Я сама сказала сваёй дачцэ, каб яна нікому не давала тэлефон. Сёння смартфон забяруць, а заўтра могуць і цябе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках