22 студзеня 2025, Серада, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы разглядаецца шэраг зменаў у візавай сістэме

2
У Польшчы разглядаецца шэраг зменаў у візавай сістэме

Беларусам для ведання.

Польскі парламент разгледзіць шэраг законапраектаў, якія павінны ўпарадкаваць візавую сістэму. Частка гэтых зменаў закране і беларусаў. Пра гэта тэлеканалу «Белсат» расказалі ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы.

У Польшчы ідзе праца над новай сістэмай консульскага абслугоўвання. Мяркуецца, што новая сістэма будзе грунтавацца на біяметрычных звестках заяўніка (паводле прынцыпу сканавання твару, як у Face ID у смартфонах Apple). Польскія дыпламаты мяркуюць, што такі захад дапаможа змагацца з нядобрасумленнымі пасярэднікамі ў Беларусі.

Таксама ў МЗС Польшчы заявілі, што працуюць над тым, каб колькасць слотаў адпавядала рэальнаму попыту з боку беларусаў. «Працуем над тым, каб гэтыя ўмовы [выдачы візаў] былі паслядоўна прыведзеныя ў адпаведнасць з рэальным попытам – каб колькасць гэтых слотаў расла», – пракаментавала намесніца кіраўніка МЗС Хенрыка Масціцка-Дэндзіс.

У красавіку 2024-га візавыя цэнтры ў Беларусі ўвялі верыфікацыю праз відэасувязь пры падачы дакументаў на атрыманне шэнгенскай візы. Цяпер для пацверджання асобы заяўніка патрабуецца арыгінал пашпарта і прылада з працоўнай камерай. Але такое новаўвядзенне стварыла цяжкасці. Многія ахвотныя атрымаць візу скардзіліся, што не могуць ні самі прайсці рэгістрацыю, ні запісаць састарэлых бацькоў, ні звярнуцца да «памагатых».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках