22 студзеня 2025, Серада, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хусіты вызвалілі каманду захопленага імі ў 2023 годзе карабля

Хусіты вызвалілі каманду захопленага імі ў 2023 годзе карабля

Вызваленыя ў тым ліку грамадзяне Украіны.

Праіранская групоўка «Ансар Ала» (хусіты), якая кантралюе частку тэрыторыі Емена, заявіла пра вызваленне захопленых у лістападзе 2023 года маракоў карабля «Гэлэксі Лідар».

Паводле заявы групоўкі, 25 чальцоў каманды карабля былі вызваленыя пры пасярэдніцтве Амана. Сярод іх грамадзяне Украіны, Філіпінаў, Балгарыі, Румыніі і Мексікі.

Хусіты захапілі сухагруз у Чырвоным моры неўзабаве пасля таго, як абвясцілі, што ў мэтах барацьбы з Ізраілем, які вёў аперацыю супраць групоўкі ХАМАС (прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ЕЗ) у сектары Газа, будуць захопліваць або тапіць звязаныя з Ізраілем або накіраваныя ў гэтую краіну караблі. Яны сцвярджалі, што «Гэлэксі Лідар», які хадзіць пад сцягам Багамскіх выспаў, звязаны з ізраільскім мільярдэрам Абрахамам Унгарам. Карабель быў захоплены хусітамі пасля галікаптэрнага дэсанту і да гэтага часу імі ўтрымліваецца.

Усяго пад удар хусітаў патрапіла блізу сотні камерцыйных караблёў ля ўзбярэжжа Емена. Найбуйнейшыя сусветныя гандлёвыя кампаніі вымушаныя былі мяняць маршруты руху сваіх караблёў. У панядзелак хусіты заявілі, што могуць абмежаваць свае напады, зрабіўшы мэтай толькі ізраільскія караблі – у сувязі са спыненнем агню ў сектары Газа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках