23 студзеня 2025, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Affairs: Пуцін шукае шляхі прадаўжэння вайны

6
Foreign Affairs: Пуцін шукае шляхі прадаўжэння вайны

Мір для яго – пагроза.

Нягледзячы на пэўныя тэрытарыяльныя прасоўванні на фронце ва Украіне і пакуль агульную стабільнасць эканомікі, Расея стратэгічна апынулася ў тупіку. Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін, верагодна, зацікаўлены змяніць характар супрацьстаяння з Захадам, піша ў аўтарскім артыкуле для Foreign Affairs чалец Навукова-кансультацыйнай рады Фінскага інстытута міжнародных стасункаў Андрэй Калеснікаў.

Ён адзначае, што звярнуўшыся да грубай ваеннай сілы, Пуцін страціў мяккую сілу, і цяпер расейскі ўплыў на тэрыторыі былога СССР слабее. Расказваючы пра намер утрымаць NATO далей ад межаў РФ, Пуцін згадаў пашырэнне альянсу, куды ўвайшла ў тым ліку суседняя Фінляндыя. Пры гэтым Расея ўсё больш адчувае эканамічныя наступствы празмерных выдаткаў на вайну.

«Завёўшы краіну так далёка, незразумела, ці змогуць Пуцін і ягоная каманда вярнуцца назад. Дэмілітарызацыя эканомікі і дэмабілізацыя грамадскасці рызыкавалі б падарваць сістэму, якая падтрымлівае ягонае кіраванне», – піша Калеснікаў.

На думку аналітыка, Пуціну патрэбная такая вайна, якая прадаўжала б мабілізаваць грамадскую думку ў падтрымку рэжыму, але без небяспечных выдаткаў, якія падрываюць стабільнасць усёй палітычнай і эканамічнай сістэмы.

«Нягледзячы на тое, што Пуціну гэтак сама дорага абыдзецца заканчэнне спецаперацыі, як яе прадаўжэнне, выйсце ёсць: ён можа прадаўжаць няспынную вайну супраць Захаду – халоднымі, а не гарачымі сродкамі. Галоўнае – унікаць адчування нават частковай паразы», – мяркуе аналітык.

Разам з тым Калеснікаў адзначае, што Расея не мае даволі матэрыяльных і дэмаграфічных рэсурсаў, каб поўнасцю захапіць Украіну. А без Украіны не можа быць і гаворкі пра аднаўленне Расейскай Імперыі, да якога імкнецца Пуцін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках