Некаторым першакурснікам польскіх ВНУ часова спрасцілі падачу дакументаў на візу
- 23.01.2025, 19:15
- 2,914
Беларускія студэнты змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі.
Некаторыя беларусы, якія едуць вучыцца ў польскія ВНУ, у лютым змогуць падаць дакументы на нацыянальную студэнцкую візу без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global Group.
З 3 да 28 лютага беларусы, якія паступілі ў ВНУ ў Польшчы, змогуць падаць заяву на нацыянальную студэнцкую візу ў візавых цэнтрах Польшчы ў Менску, Магілёве і Гомелі без папярэдняй рэгістрацыі.
Адзначаецца, што гэтае правіла распаўсюджваецца толькі на тых заяўнікаў, якія адносяцца да Менскай юрысдыкцыі.
Нагадаем, такое самае новаўвядзенне дзейнічала ў верасні летась.