Кошты нафты ўпалі пасля заяваў Трампа ў Давосе
6- 23.01.2025, 20:14
- 6,972
Прэзідэнт ЗША заявіў, што мае намер знізіць кошты «чорнага золата».
Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures упаў на 1,21%, да $78,05 за бараль, сведчаць звесткі на 19:39 паводле Менска. Да 19:55 паводле Менска падзенне запаволілася да 0,7%, нафта гандлявалася за $78,45 за бараль.
Каціроўкі пачалі зніжацца пасля заяваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Трамп паведаміў, што збіраецца папрасіць Саудаўскую Аравію і АПЕК знізіць кошты нафты. Гэта, на думку амерыканскага прэзідэнта, дапаможа закончыць вайну РФ ва Украіне.