Пуцін тэрмінова прыехаў у Крэмль уначы
13- 24.01.2025, 8:23
- 26,166
Расейскія СМІ паднялі паніку.
У расейскай Маскве мінакі на вуліцах нечакана ўбачылі ўрадавы картэж, які накіроўваўся ў Крэмль. Ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма, аднак некалькі відавочцаў сцвярджаюць, што ў картэжы ёсць лімузін расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, піша «Обозреватель».
Расейскія СМІ паведамляюць, што дыктатар «тэрмінова прыехаў у Крэмль з Падмаскоўя». Яго картэж на ўездзе ў расейскую сталіцу ўбачылі ў 23:29 (паводле менскага часу).
Цікава, што гэта адбываецца на фоне заявы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа аб жаданні неадкладна сустрэцца з Пуціным.
Між іншым, Трамп заявіў, што атрымлівае сігналы аб гатоўнасці Пуціна сустрэцца з ім.
«Я не ведаю, ці прымусяць санкцыі сесці Расею за стол перамоў з Украінай, але нейкая дамова неабходная», - цытуюць амерыканскія мас-медыя апошнюю па часе заяву Трампа.