У Запарожскай вобласці ГУВ знішчыла расейскую РЛС «Гармонь»
2- 24.01.2025, 10:43
- 3,496
Акупанты самі напрасіліся на паўторны ўдар.
Украінскія выведнікі знайшлі на акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці расейскую радыёлакацыйную станцыю 1Л122 «Гармонь».
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
Як расказалі ў ГУВ, праз варункі надвор'я першая спроба паражэння варожага радара не ўдалася.
Аднак расейцы пачулі выбух і надумалі эвакуяваць абсталяванне.
«Склалі РЛС, загрузілі ў машыну, і ўжо садзіліся ехаць, але прыляцела зноў», – сказана ў паведамленні.
У выніку ўдару была знішчаная і РЛС «Гармонь», а таксама вайскоўцы, якія абслугоўвалі тэхніку і аўтамабіль расейскіх спецыялістаў радыётэхнічнай выведкі РФ.