Завод «Крэмні Эл» у Бранску спыніўся пасля атакі дронаў
2- 24.01.2025, 12:26
- 5,654
Прадпрыемства атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.
У ноч на 24 студзеня беспілотнікі атакавалі адразу некалькі вайсковых аб'ектаў у РФ, у тым ліку і Бранск.
Яшчэ ўчора Бранск наведаў Дзмітрый Мядзведзеў, які пацікавіўся дзейнасцю парахавога завода пасля нападу дронаў, а ўжо ў ноч на 24 студзеня беспілотнікі атакавалі завод «Крэмній Эл».
Расейскія СМІ прызналі той факт, што пасля нападу дронаў завод атрымаў пашкоджанні і пакуль не працуе, піша «Дыялог.UA».
Вядома аб пашкоджанні як вытворчых памяшканняў, так і складскіх, дзе ўжо знаходзілася гатовая прадукцыя. Гэта далёка не першы выпадак, калі завод у Бранску быў атакаваны беспілотнікамі. Расейскія паблікі пішуць аб тым, што на заводзе было 6 прылётаў дронаў.
Завод з'яўляецца ключавым у абароннай прамысловасці РФ, бо вырабляе чыпы і сілавую электроніку для сістэм СПА, уключаючы С-400 і «Панцыр».
Расейскія СМІ пішуць і аб пашкоджаннях на тэрыторыі будынка СК РФ Бранскай вобласці. У кастрычніку 2024 года беспілотнікі ўжо атакавалі адміністрацыйныя і вытворчыя карпусы завода «Крэмній Эл».
Прапагандысцкія СМІ пішуць, што ў ноч на 24 студзеня расейская сістэма СПА збіла 120 дронаў і больш за ўсё над Бранскай вобласцю - 37 адзінак.