Дроны пашкодзілі авіяцыйны завод у Варонежскай вобласці РФ
1- 24.01.2025, 15:19
- 3,556
Прадпрыемства ўваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне».
Расейцы завілі, што дроны атакавалі авіяцыйны рамонтны завод у Барысаглебску Варонежскай вобласці. Завод быў пашкоджаны.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
Як піша выданне, у ноч на 24 студзеня дроны атакавалі 711 авіяцыйны рамонтны завод на вуліцы Чкалава ў Барысаглебску Варонежскай вобласці. У выніку нібыта падзення абломкаў быў пашкоджаны дах аднаго з цэхаў і кацельня. Пацярпелых няма. Таксама ў жылых дамах недалёка ад завода выбітыя вокны.
Таксама былі апублікаваныя наступствы абстрэлу. Са слоў губернатара рэгіёну, абломкі збітага дрона нязначна пашкодзілі прыватны дом і цяпліцу. Геазвесткі сведчаць аб тым, што яны размешчаныя на вуліцы Чкалава побач з заводам.
Вядома, што 711-ы авіяцыйны рамонтны завод займаецца рамонтам узбраення і вайсковай тэхнікі для ВПС РФ. Завод уваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне». Звесткі з СМІ сведчаць, што завод займаецца рамонтам кіраваных ракет класа «паветра-паветра» і «паветра-зямля», наземных сродкаў сувязі і сістэм радыётэхнічнага забеспячэння палётаў.
«Цяпер завод з'яўляецца адзіным у Расеі прадпрыемствам, якое ажыццяўляе рамонт усёй наменклатуры ракет, што знаходзяцца на ўзбраенні франтавой авіяцыі, а таксама рамонт наземных сродкаў сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння палётаў», – пісалі мясцовыя СМІ.