24 студзеня 2025, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Таямніца «Арэшніка» раскрытая

29
The Economist: Таямніца «Арэшніка» раскрытая

Расейская «цуд-зброя» выявілася блефам.

Абвугленыя фрагменты расейскай ракеты «Арэшнік», якую расейскія акупанты запусцілі па Украіне ў лістападзе 2024 года, сведчаць аб тым, што гэта толькі мадэрнізаваная версія балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці РС-26 «Рубеж».

Аб гэтым піша выданне The Economist са спасылкай на экспертаў Кіеўскага навукова-даследчага інстытута судовай экспертызы, дзе вывучаюць абломкі расейскіх ракет і беспілотнікаў.

З таго часу, як краіна-агрэсарка Расея запусціла «Арэшнік» па Украіне, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пагражае паўтарыць абстрэл Кіева і выхваляецца, што ўкраінская СПА не зможа супрацьстаяць гэтай ракеце, піша The Economist.

Пуцін называе «гіпергукавы» «Арэшнік» новым цудам расейскай тэхнікі, аднак абломкі ракеты сведчаць пра іншае, падкрэсліваецца ў публікацыі.

Адна частка датуецца 2017 годам, іншая, унутры адной з боегаловак расейскай ракеты, зробленая ў 2016 годзе.

«Гэта пацвярджае падазрэнні, што «Арэшнік» – не больш чым мадэрнізаваная версія больш старой мадэлі, балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці РС-26 «Рубеж», – акцэнтуецца ў артыкуле.

Аўтар публікацыі паказвае, што «Арэшнік» - гэта не столькі сур'ёзная пагроза, колькі дэманстрацыя сілы. Ён створаны з разлікам на аўдыторыю Захаду і з мэтай нагадаць аб ядзерным патэнцыяле Расеі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках