24 студзеня 2025, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкеры з амерыканскім газам разварочваюцца пасярод акіяну і плывуць у Еўропу

32
Танкеры з амерыканскім газам разварочваюцца пасярод акіяну і плывуць у Еўропу

У чым прычына?

Танкеры з амерыканскім звадкаваным газам (ЗПГ) разварочваюцца ў акіяне і бяруць курс на Еўропу, каб скарыстацца ростам коштаў на еўрапейскім рынку. Пра гэта піша Financial Times.

Паводле звестак выдання, сама меней сем газавозаў, якія накіроўваліся ў Паўднёвую Афрыку, Азію і Калумбію змянілі маршрут і цяпер накіроўваюцца ў еўрапейскія парты.

«Незвычайна бачыць столькі зменаў курсу і столькі відавочных разваротаў», – адзначыў аналітык рынку ЗПГ Алекс Фролі.

Financial Times звязвае гэтыя падзеі з высокімі коштамі газу ў Еўропе, якія былі выкліканыя спыненнем паставак расейскага газу праз Украіну на фоне халоднай зімы ў заходняй частцы кантынента.

Рост коштаў адкрывае магчымасці атрымаць вялікія прыбыткі для кампаній і трэйдараў у параўнанні з адпраўкай сваіх грузаў у Азію, дзе попыт ніжэйшы і кошты зніжаныя. Паводле ацэнак кампаніі Spark Commodities, перанакіраванне газавозаў у Еўропу замест Азіі цяпер павялічвае прыбытак з аднаго танкера ў сярэднім на 5,3 мільёна даляраў.

«Еўропа ўсё больш спадзяецца на сваю здольнасць знайсці ЗПГ пасля страты расейскага газу праз Украіну, паколькі яна вычэрпвае свой газ у сховішчах. Газавыя сховішчы ЕЗ былі запоўненыя на 59 адсоткаў на стан панядзелку, што на 15 адсоткаў менш, чым за аналагічны перыяд летась», – тлумачыць Financial Times.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках