У Беларусь ідзе вясновае цяпло
3- 24.01.2025, 16:18
- 4,286
Да +9.
У суботу, 25 студзеня, невялікія ападкі (дождж, мокры снег) у дзённы час пройдуць амаль па ўсёй краіне (уначы – на ўсходзе). Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які магчымы месцамі, пра слабы галалёд у асобных раёнах і галалёдзіцу на дарогах.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -3 да +2 градусаў (у Менску – ад -1 да +1), днём – ад 0 да +6 (у сталіцы – 1–3 цяпла).
У нядзелю ў Беларусі месцамі пройдуць дажджы (уначы з мокрым снегам), магчымыя слабыя туман і галалёд, а таксама галалёдзіца. Уначы будзе ад -1 да +4, у дзённыя гадзіны – 2-9 цяпла. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў панядзелак.