24 студзеня 2025, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Саудаўскай Аравіі адказалі на словы Трампа пра зніжэнне коштаў нафты

20
У Саудаўскай Аравіі адказалі на словы Трампа пра зніжэнне коштаў нафты

Кошты пачалі падаць пасля заявы прэзідэнта ЗША.

Міністр эканомікі Саудаўскай Аравіі Фейсал Алібрагім адказаў на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, што неабходна знізіць кошты нафты, каб спыніць вайну Расеі супраць Украіны. Паводле ягоных словаў, краіна засяроджаная на доўгатэрміновай стабільнасці нафтавага рынку, паведамляе Reuters.

«Пазіцыя каралеўства, пазіцыя АПЕК накіраваная на доўгатэрміновую стабільнасць рынку, каб гарантаваць дастатковую прапанову для выраслага попыту, у тым ліку з боку ЗША і штучнага інтэлекту», – сказаў ён.

Адзначаецца, што кошты нафты ўпалі пасля выказванняў Трампа.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках