25 студзеня 2025, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Пакуль кошты нафты высокія, вайна РФ ва Украіне не скончыцца так проста

26
Трамп: Пакуль кошты нафты высокія, вайна РФ ва Украіне не скончыцца так проста
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША зноў заявіў, што кошты трэба зменшыць.

Вайну РФ ва Украіне «не атрымаецца закончыць проста», пакуль кошты нафты ў свеце застаюцца высокімі. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, відэазапіс апублікавала ягоная каманда ў сацсетцы X.

«Мы хочам спыніць гэта. Адзіны спосаб спыніць гэта хутка – АПЕК (Арганізацыі краінаў – экспарцёраў нафты. – Заўвага.) спыніць зарабляць так шмат грошай і знізіць кошты нафты. <...> Пакуль кошты нафты высокія, гэтая вайна не скончыцца так проста», – сказаў ён.

Палітык зноў заявіў, што вайна ва Украіне не пачалася б, калі б ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2020 годзе.

Напярэдадні Трамп у сваёй прамове на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе заявіў, што збіраецца папрасіць Саудаўскую Аравію і АПЕК знізіць кошты нафты. Паводле ягоных словаў, гэта прывядзе да таго, што вайна паміж Расеяй і Украінай «неадкладна скончыцца».

«Цяпер кошт даволі высокі, каб гэтая вайна прадаўжалася. Вы павінны знізіць кошты нафты. Вы можаце пакласці канец гэтай вайне. Яны павінны былі гэта зрабіць ужо даўно», – сказаў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках