УСУ перахапілі ў РФ тактычную ініцыятыву на Запарожскім кірунку
4- 24.01.2025, 21:07
- 7,814
Пад акупантамі «гарыць зямля».
Сілы абароны Украіны перахапілі ў войска краіны-агрэсаркі Расеі тактычную ініцыятыву на Запарожскім кірунку і цяпер пад ворагам «сур'ёзна гарыць зямля».
Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ расказаў ваенна-палітычны аналітык Дзмітры Снегіроў. Запарожскі кірунак для акупантаў выконвае важную ролю для разгортвання наступу, аднак пакуль поспехаў вораг не мае.
Наадварот – УСУ стабілізавалі лінію фронту і атрымалі значную перавагу ў выкарыстанні беспілотнікаў і сродкаў паразы. Гэта прызнаюць самі акупанты ў сваіх пабліках.
«Я знайшоў даволі цікавае паведамленне, калі акупанты паведамляюць, што ў раёне Каменска ўдарамі ўкраінскіх HIMARS была накрытая тылавая калона расейскіх акупантаў. І страты толькі ў гэтым эпізодзе складалі да 100 чалавек, прычым акупанты адзначаюць, што санітарныя страты, гэта значыць параненых, было ўсяго толькі 6–8 чалавек», – расказаў аналітык.