Пуцін прысвоіў прапагандысту Кеасаяну, які знаходзіцца ў коме, званне заслужанага артыста РФ
17- 24.01.2025, 21:44
- 6,284
Муж Маргарыты Сіманьян знаходзіцца ў коме сама меней з 8 студзеня.
Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін прысвоіў званне заслужанага артыста краіны прапагандысту Тыграну Кеасаяну. Адпаведны ўказ апублікаваны на партале прававых актаў.
Таксама званне заслужанага журналіста атрымаў прапагандыст Уладзімір Салаўёў, старшыня Звязу «журналістаў» Расеі.
Тыгран Кеасаян – прапагандыст, муж галоўнай рэдактаркі RT Маргарыты Сіманьян. Ён ужо меў званне заслужанага дзеяча мастацтваў, якое атрымаў у красавіку 2024 года.
У ноч на 9 студзеня Сіманьян паведаміла, што яе муж перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме. «У яго даўным-даўно вельмі хворае сэрца», – растлумачыла яна. Тэлеграм-канал Baza пісаў, што Кеасаян трапіў у лякарню ў канцы снежня. У яго ўжо былі два інфаркты ў 2008 і 2010 гадах.