25 студзеня 2025, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску раскідваюць небяспечныя прынады для сабак

12
У Менску раскідваюць небяспечныя прынады для сабак

З іголкамі і цвікамі.

У Менску ў раёне Цнянскага вадасховішча знайшлі прынады для жывёлаў, начыненыя іголкамі, шклом і цвікамі, піша партал FishingBY.

Паводле звестак парталу, першай трывогу забіла мянчанка Вольга Кароткая, якая знайшла падобныя прынады падчас шпацыру з сваім гадаванцам у наваколлях Цнянскага вадасховішча.

«Зноў знойдзеныя прынады ў лесе каля Цнянкі, крыху меншыя за ранейшыя – кавалачкі скумбрыі, начыненыя ржавымі іголкамі. Беражыце сваіх сабак!» – пазней напісала дзяўчына.

На гэтую інфармацыю ўжо звярнулі ўвагу праваахоўнікі.

«Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для вызначэння асобы, якая пакінула гэтыя прынады», – паведамляецца ў тэлеграм-канале «Міліцыя Менска».

Падобныя дзеянні падпадаюць пад артыкул 339-1 КК Беларусі («Жорсткае абыходжанне з жывёламі»). Пакаранне прадугледжвае штраф, грамадскія ці папраўчыя працы. Пры паўторным парушэнні пагражае абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках